Рэлігія

На 01.01.2023 г. у раёне зарэгістравана і дзейнічае 29 рэлігійных абшчын: 16-праваслаўныя, 6-каталіцкія, 2-стараверскія, 5-пратэстанцкія.

Усяго ў раёне 23 храмы, 13 з якіх з'яўляюцца помнікамі архітэктуры (3 будынкі касцёла і 10 праваслаўных цэркваў).

Значнай падзеяй у чэрвені 2011 года стала кананізацыя свяшчэннамучанніка іерэя Канстанціна Жданава (1875-1919гг). Рака з нятленнымі мошчамі знаходзіцца ў Храме Уваскрэсення Хрыстова ў г. Дзісна.

Рэлігійная сітуацыя і дзяржаўна-царкоўныя адносіны ў Міёрскім раёне развіваюцца ў рамках дзеючага заканадаўства.

У раёне створаны неабходныя ўмовы для задавальнення рэлігійных патрэбаў вернікаў, функцыянавання рэлігійных арганізацый. Маніторынг стану этнаканфесійнай сферы, які праводзіўся 15-22 кастрычніка 2018г., паказаў, што 76,9% жыхароў раёна адносяць сябе да праваслаўнай канфесіі, 19,2% – да каталіцкай. Канфесійную абстаноўку 96,2% рэспандэнтаў ацэньваюць як спакойную, 3,8% лічаць, што ў цэлым усё добра, але можа быць і лепш. Па выніках праведзенага апытання можна зрабіць выснову аб тым, што, на думку жыхароў раёна, у Рэспубліцы Беларусь, Міёрскім раёне адсутнічаюць напружанасць на нацыянальнай і рэлігійнай глебе, дыскрымінацыя па нацыянальнай, моўнай і рэлігійнай прыкметах.

Раённым музеем праводзяцца экскурсіі па распрацаваных маршрутах з наведваннем аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны г. Міёры, г. Дзісна, д. Лявонпаль. Распрацаваны два турыстычныя маршруты выхаднога дня «Храмы Міёршчыны»: першы – г. Міёры (Успенскі касцёл, Храм Палажэння Рызы Найсвяцейшай Багародзіцы ва Улахерне) – Ідолта (Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай, капліца) – Пераброддзе (храм святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца) – Ніўнікі (Свята-Успенская стараверская царква); другі – г. Міёры-Чарэсы (храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца) – Грыгаровічы (храм Святых апосталаў Пятра і Паўла) – Узмёны (храм Святога Мікалая Цудатворца) – Лявонпаль (храм Святой Жыватворнай Троіцы) - Ідолта (Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Шкаплернай, капліца).

Асноўныя напрамкі дзейнасці райвыканкама ў сферы дзяржаўна-канфесійных адносін:

1.ўмацаванне дзяржаўных прыярытэтаў у канфесійнай палітыцы,
2. актывізацыя дзейнасці гарадскіх і сельскіх выканаўчых камітэтаў у вырашэнні пытанняў узаемадзеяння з рэлігійнымі арганізацыямі,
3. кантроль за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях,
4.падтрымка і развіццё пазітыўных працэсаў у канфесійнай сферы,
5.папярэджанне распаўсюджвання псеўдарэлігійных, дэструктыўных арганізацый.

Дзейнасць райвыканкама, гарадскіх і сельскіх выканаўчых камітэтаў будуецца ў адпаведнасці з Праграмай развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2016-2020 гады; раённым Планам мерапрыемстваў па выкананні "Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой".

У раёне дасягнута абстаноўка ўзаемапавагі і дыялогу ў адносінах паміж вернікамі розных канфесій, дзяржаўнымі органамі кіравання і рэлігійнымі арганізацыямі.